Маеш толькі 10-20 балаў па ЦТ? Ідзі бясплатна вучыцца на настаўніка фізікі ці матэматыкі!
Тыя, хто мае сертыфікаты ЦТ на 20 балаў па фізіцы ці матэматыцы, атрымалі ўнікальную магчымасць — бясплатна вучыся на настаўніка той жа фізікі ці матэматыкі!
ГДУ імя Ф. Скарыны і Мазырскі педуніверсітэт не здолелі набраць набраць жадаючых бясплатна вывучыцца на настаўніка фізікі і матэматыкі. Універсітэты абвясцілі дадатковы набор, паведамляе тэлеграм-канал «Флагшток».
Будучаму настаўніку фізікі або матэматыкі дастаткова мець сертыфікат ЦТ хоць бы на 20 балаў па профільным прадмеце і 10 балаў — па няпрофільных.
Той выпадак, калі ў будучых школьнікаў вынікі ЦТ будуць лепшыя, чым у іх настаўнікаў.