Магчыма, вы гэтага не ведалі: ашаламляльныя факты пра немаўлят
Журналісты Н*шай Нівы сабралі цікавыя факты пра немаўлят. Магчыма, пра некаторыя вы не ведалі.
Дзеці нараджаюцца з 300 косткамі і без каленных чашачак
У адрозненне ад дарослых, у якіх 206 костак, у немаўляці іх амаль на палову болей — 300. А вось замест каленнай чашачкі ў іх храсток. Прырода так прадугледзела для таго, каб шкілет быў больш падатлівы пры родах. На працягу некалькіх наступных гадоў жыцця некаторыя косткі, злучаныя першапачаткова мембранай, зрастаюцца паміж сабой. А храсток у калене ператвараецца ў каленную чашачку.
Страўнік немаўля — памерам з вішню
У нованароджанага немаўляці чалавека тлушч складае 15%. Такі паказчык значна пераўзыходзіць паказчыкі ўсіх іншых жывёл. Другое месца займаюць марскія свінкі (11%), а трэцяе — марскія цюлені (10%).
Праз суткі пасля нараджэння памер страўніка дзіцяці блізка да памеру вішні. Але на працягу наступных сямі дзён ён хутка павялічваецца і дасягае памеру яйка. У шэсць месяцаў немаўляты спажываюць адну траціну калорый ад нормы для дарослага чалавека.
Мозг немаўляці пры нараджэнні складае прыкладна дзясятую долю яго вагі
Сама ж вага на працягу першага года павялічваецца ў тры разы.
Сярэдняя вага даношанага дзіцяці знаходзіцца ў межах ад 2,6 да 3,8 кг. Пры гэтым вага мозгу складае 400 грамаў. У дарослага мозг важыць 1,5 кг і складае каля 2% вагі.
Пасля нараджэння агульная вага немаўляці трошкі зніжаецца і аднаўляецца ва ўзросце двух-трох тыдняў. Ва ўзросце чатырох-пяці месяцаў наш нашчадак важыць удвая болей, чым пры нараджэнні, а ў 12 месяцаў — утрая.
Немаўля мае больш смакавых рэцэптараў, чым дарослы, і можа з'явіцца на свет з зубам
Немаўля добра адчувае смак. У адрозненне ад дарослых, у яго рэцэптары размешчаныя нават у горле. А некаторыя ўжо ў першы дзень могуць пакаштаваць ежу не толькі на смак, але і на зуб. Прычына нараджэння з зубам застаецца нявысветленай. Некаторыя вучоныя лічаць, што так праяўляецца ўздзеянне таксічных рэчываў падчас цяжарнасці.
Нованароджаныя дрэнна бачаць, а іх вочы могуць мяняць колер і працягваюць расці
Дзеці звычайна нараджаюцца з блакітна-шэрымі вачыма, не бачаць далей, чым на 20 см і могуць распазнаць толькі некаторыя колеры. Аднак зрок развіваецца вельмі хутка і да года становіцца падобным да зроку дарослага чалавека. А колер вачэй змяняецца ў залежнасці ад генетыкі і становіцца пастаянным да васьмі месяцаў. Пры гэтым вочы працягваюць расці (пры нараджэнні іх памер складае 75% ад дарослага).
Нованароджаныя не плачуць слязьмі і пазнаюць голас маці
У нованароджаных не да канца сфармаваныя слёзныя каналы. Таму першыя слёзы мы можам заўважыць у нашага дзіцяці толькі пасля двух-трохмесячнага ўзросту. Пры гэтым яны добра рэагуюць на голас маці і мацней плачуць, калі чуюць голас іншага чалавека.
Іх жэсты нагадваюць жэсты шымпанзэ і яны могуць вывучыць мову жэстаў
Згодна з даследаваннем, немаўляты людзей і шымпанзэ маюць 89% агульных жэстаў. Пры рэгулярных практыкаваннях немаўляты могуць вывучыць некалькі знакаў, напрыклад, «малако», «яшчэ», «есці» і г. д. Спецыялісты рэкамендуюць пачаць вучыць мове жэстаў прыкладна ў 6-7 месяцаў, калі дзеці пачынаюць разумець словы.