Магілёўскі абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне адносна шматдзетнай маці Ірыны Моцнай
Суддзя Магілёўскага абласнога суду Гладкі 4 верасня пакінуў без зменаў рашэнне Клімавіцкага раённага суду адносна шматдзетнай маці Ірыны Моцнай, якая была прызнаная вінаватай у адміністратыўным правапарушэнні і аштрафаваная за самаўпраўства (нібыта перашкаджала ўладам забраць у яе прыёмных дзяцей).
Як адзначыў магілёўскі гарадскі каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакраыя” Алег Аксёнаў, суддзя не ўлічыў ніякія довады, якія прыводзіла Ірына Моцная, але разам з тым параіў звярнуцца да галоўнай суддзі Магілёўскага абласнога суду.
Калі дакументы з Магілёва вернуцца ў Клімавіцкі раённы суд, Ірына Моцная збіраецца звяртацца да галоўнай суддзі Магілёўскага абласного суду. Калі гэта не дапаможа — у Вышэйшы суд.
Нагадаем, некалькі месяцаў таму нечакана для ўсіх быў знойдзены павешаным бацька-выхавацель дзіцячага дома сямейнага тыпу ў
Клімавічах Віктар Моцны. У сям'і Моцных, якая для мясцовай улады доўгі час была ўзорнай, выхоўваліся шасцёра прыёмных дзяцей. Смерць выхавальніка расследуе СК, аднак 12 ліпеня Клімавіцкі
выканкам вырашыў зачыніць дзіцячы дом Моцных і забраць дзяцей з сям'і.
Прэсавая служба БХД