Малады Фронт ладзіць роварны прабег да Дня Незалежнасці

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Менск Малады Фронт.

cms_image_000052694.jpg

Малады Фронт віншуе беларусаў з днём надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закона. З нагоды ўрачыстай даты роварны прабег у цэнтры Мінска і ўскладанне кветак. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Адпаведную інфармацыю размясціў тэлеграм-канал Маладога Фронту. Пачатак мерапрыемства — у 14:00.
«Шаноўнае спадарства, Малады Фронт усіх сардэчна віншуе са сьвятам Дня Незалежнасьці! Роўна 28 год таму – 25 жніўня 1991 года ў адказ на жнівеньскі путч ды дзейнасьць ГКЧП у Масковіі, дэмакратычныя сілы ў выглядзе фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце (адзіная апазыцыйная) паспрыялі прыняцьцю канчатковага рашэньня аб наданьні Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР (прынятай год таму – 27 ліпеня 1990 года) статус канстытуцыйнага закона. Гэтая сапраўды важная падзея потым паспрыяла таксама і таму, што 19 верасьня таго жа года наш Бел-чырвона-белы Сьцяг і Герб Пагоня былі прынятыя дзяржаўнымі сымбалямі Рэспублікі Беларусь!
Мы, у сваю чаргу хочам падзякаваць усім тым людзям хто змагаўся ды змагаецца зараз за незалежную і сувэрэнную Беларусь ды таксама запрасіць вас для ўдзелу ў сёньняшнім роварным прабегу ад Плошчы Незалежнасьці да сквэра Янкі Купалы для ўскладаньня кветкаў. Збор у 14:00 каля фантанаў на Плошчы Незалежнасьці (побач уваход у ГЦ «Сталіца»). Жыве Незалежная Беларусь!»