"Малады Фронт" запрашае на Калядны Фэст
Маладафронтаўцы рыхтуюць Калядны Фэст у Мінску — імпрэзу з выступамі беларускіх музыкаў, дабрачынным кірамашом і святочнымi вiктарынамi.
Вечарына адбудзецца 25 снежня а 18 гадзіне ў памяшканні "АртСядзібы" (Незалежнасці, 58).
Маладафронтаўцы сваімі рукамі зрабілі сувеніры i падарункi, якiя будуць прадавацца 25 снежня. На кірмашы ўсiх ахвотных абяцалi напаiць гарбатай i накармiць хатнiм печывам. Усе сабраныя сродкі і рэчы актывісты “Маладога фронту” перададуць у дзіцячы дом.
Сабраныя рэчы і сродку будуць перададзены ў дзіцячы дом. У ім зараз жывуць дзеткі ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. 40 хлопчыкаў і толькі 18 дзяўчынак. Просьба ўлічваць гэта.
Спіс рэчаў ў першую чаргу неабходныя дзіцячаму дому:
· курткі для хлопчыкаў (~ 44 памер)
· пальчаткі зімовыя (сярэдняга памеру)
· майкі, трусікі (для хлопчыкаў ~ 12 гадоў)
· кеды, гумовыя шлапакі (да 43 памеру)
· пластыкавыя саўкі (бытавыя)
· вадкае мыла, вадкасць для мыцця посуду, сухое сродак для мыцця
· гарбата, цукар, печыва
·
Просім таксама не прыносіць і не перадаваць цукеркi — іх у дні святаў у дзіцячых дамах дастаткова.
Art Siadziba, Незалежнасці, д. 58, оф. 430. 25 снежня, 18:00