Маладзёнаў запрашаюць на форум еўрапейскіх ініцыятыў у Нант
Nantes Creative Generations запрашае на Форум па салідарнасці, абароне
навакольнага асяроддзя, творчаму супрацоўніцтву і развіццю адносін паміж
грамадзянамі Еўропы.
Форум адбудзецца 23 – 26 кастрычніка у Нанце, Францыя. На працягу 4 дзён удзельнікі змогуць прэзентаваць праект або ініцыятыву, а таксама навучацца працаваць з лакальнымі праектамі на еўрапейскім ўзроўні.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 30 гадоў;
- пражыванне ў адной з краін Савета Еўропы альбо Беларусі;
- прадстаўленне канкрэтнай ініцыятывы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 3 чэрвеня 2019.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Паводле adukacyja.info