«Малітва за Беларусь» — цяпер таксама экстрэмізм
Генеральная пракуратура прызнала як экстрэмісцкі матэрыял «Молитва за Беларусь с Вячеславом Барком. 17.07.2021».
![Ксёндз Вячаслаў Барок. Фота: Facebook.com Ксёндз Вячаслаў Барок. Фота: Facebook.com](/img/v1/images/feb00ae3fda016faf0ad16c0e9a373a6_xl.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ксёндз Вячаслаў Барок. Фота: Facebook.com
Генеральная пракуратура ў сваім тэлеграме адзначае, што прызнала экстэмісцкім матэрыялам «Молитва за Беларусь с Вячеславом Барком. 17.07.2021», размешчаную на канале «Настоящая Беларусь!» у відэахостынгу «YouTube». Гэтае рашэнне было прынятае па заяве пракуратуры Расонскага раёна.