Мантаж корпусу рэактара БелАЭС прыпынены

Пра гэта 1 жніўня паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, піша belapan.by.

xzoqhiou0tm.jpg


Паводле чыноўніка, рашэнне аб прыпыненні мантажу корпусу прынятае замоўцам і органам рэгулявання адразу пасля пазаштатнай сітуацыі.
Гаворачы пра далейшае развіццё падзей, Міхадзюк праінфармаваў: «Магчымыя толькі два сцэнары: або выкарыстанне гэтага корпусу, але пры пацверджанні бяспекі матэрыялаў, або яго замена. Іншых варыянтаў не можа быць. Аднак зараз слова за адмыслоўцамі. Мы ў першую чаргу кіруемся неабходнасцю безумоўнай арганізацыі бяспекі АЭС».
Зараз сітуацыю з корпусам рэактара вывучае шэраг адмыслоўцаў з Беларусі і Расіі.
«Генпадрадчык адзначае, што пашкоджаная афарбоўка корпусу рэактара. Трэба сказаць, што ёсць сляды ад строп. Але мы запатрабавалі больш глыбокі аналіз стану металу і корпусу рэактара. Такія экспертызы расійскім бокам праведзеныя, матэрыялы паводле іх вынікаў нам перададзеныя, але патрэбны час, каб разабрацца і вынесці канчатковы вердыкт», — сказаў Міхадзюк.
Намеснік міністра энергетыкі запэўніў, што з вынікамі расследавання будзе азнаёмленая грамадзкасць, у тым ліку і міжнародныя эксперты.
25 ліпеня ў медыях зʼявілася інфармацыя, што 10 ліпеня падчас выпрабавальнага трэніровачнага ўсталёўвання корпусу рэактара 334-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад 2 да 4 мэтраў. Пасля працяглага маўчання Міністэрства энергетыкі Беларусі пацвердзіла чуткі.
Цяперашні выпадак на БелАЭС — не першы сёлета. За апошнія тры месяцы незалежныя медыі паведамілі пра тры здарэнні на будаўнічай пляцоўцы АЭС. У сярэдзіне красавіка праз спешкі ў правядзенні працаў паводле загаду кіраўніцтва рабочыя залілі зашмат бетону, канструкцыя не вытрымала і ў выніку абрынуліся стойкі будучага будынку ядравага абслугоўвання.
У афіцыйнай суполцы БелАЭС ва «УКантакцке» паведамленне ў медыях пра падзенне корпусу рэактара палічылі «чорным піярам».

zrzut_ekranu_2016_08_02_o_08.53.47.png


Фота: vk.com/bel.atom
belsat.eu