Марафон ушанавання памяці вязняў турмаў, забітых карнікамі НКУС у 1941-м

25 чэрвеня Рух Салідарнасці «Разам» працягнуў традыцыйны марафон ушанавання памяці вязняў турмаў, забітых карнікамі НКВД у 1941 г. у першыя дні вайны.

img_8743.jpg

Сёння дэлегацыя Руху выправілася ў г. Чэрвень (Ігумен) Менскай вобласці, дзе далучылася да дазволенай акцыі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі-БНФ. А 12-й гадзіне распачалося супольнае мерапрыемства па ўшанаванню расстраляных вязняў менскай турмы, сярод якіх былі і адканваіраваныя ў Мінск вязні з Вільні.
Да чатырох месцаў растрэлаў, дзе ўсталяваныя крыжы і памятныя знакі, былі пастаўлены запаленыя знічкі, ўскладзены кветкі і вянок Руха Салідарнасці «Разам» з надпісам «Ахвярам камуністычнага тэрору». Паміж гэтымі месцамі адбывалася шэсце пад бела-чырвона-белымі сцягамі, у якім прыняло ўдзел больш 20-ці чалавек, гучалі беларускія патрыятычныя спевы і покліч «Жыве Беларусь!». З прамовамі выступілі прадстаўнікі КХП-БНФ, а таксама сустаршыня Руха Салідарнасці «Разам» Алена Талстая.


Пасля завяршэння акцыі дэлегацыя Руха наведала тэрыторыю, дзе была мясцовая турма НКВД, і адкуль раней пачыналіся мерыпрыемствы па ўшанаванню памяці ахвяраў НКВД. На вялікі жаль, будынак турмы праз новабудоўлю быў моцна зменены, што сябры Руха лічаць спробай уладаў знішчыць памяць пра ахвяраў камуністычнага тэрору.
Заўтра — наступная акцыя марафону. Дэлегацыя Руху Салідарнасці «Разам» наведае вёску Мікалаева, дзе была растраляная калона вязняў з Глыбоцкай турмы.
Мы памятаем!Жыве Беларусь!
Паводле прэс-рэліза