Маргарыта Тарайкевіч: Мы ў замежжы будзем працягваць сваю працу
Калі нават хуткая перамога не прыйдзе за некалькі месяцаў ці паўгода, мы працягнём нашу працу. Такой думкі прытрымліваецца прадстаўніца беларускай дыяспары ў Брусэлі, беларуска Маргарыта Тарайкевіч.
«Па-ранейшаму кожны тыдзень тут збіраюцца акцыі салідарнасці і робяцца салідарныя дзеянні», — адзначыла яна ў каментары «Радыё Рацыя».
— Менавіта дасягненнем можна лічыць удзел у праграме эканамічнага ціску, калі нашы актывісты пісалі лісты ў розныя інстанцыі з мэтай здзяйснення эканамічнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Паколькі мы бачым санкцыі, бачым іншы ціск — то гэта дзейнічае.
Маргарыта Тарайкевіч звярнула ўвагу, што нумар адзін для беларусаў у Брусэлі — гэта палітвязні. І нярэдка пра гэта можна нават сустрэць інфармацыю ў мясцовых СМІ ці заўважыць пікеты на такую тэму.