Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі-2 (фота, відэа, абнаўляецца)
У Мінску праходзіць другі марш людзей з інваліднасцю. Каля Чырвонага касцёла сабралася каля 50 удзельнікаў акцыі, сярод іх інваліды-калясачнікі, у многіх у руках кветкі. З боку вуліцы Савецкай стаіць два сініх мікрааўтобусы, у якіх знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі.


Удзельнікі акцыі гатовы рушыць з плошчы Незалежнасці, яны будуць ісці па тратуары праспекта Незалежнасці. Аўтамабілісты сігналяць ім у знак падтрымкі. Падчас руху стаяць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, паведамляе tutby_official.


Удзельнікі рушылі з плошчы Незалежнасці.
Каля будынку КДБ, дзе размяшчаецца следчы ізалятар, у якім знаходзяцца і палітвязні, удзельнікі шэсця інвалідаў скандуюць лозунгі: «Выпускай», «Свабоду палітвязням», «Трыбунал», паведамляе belsat
На маршы людзей з інваліднасцю скандуюць "Глядзі ў акно, а не ў тэлевізар".
Здымачную групу "Беларусь 1" (без апазнавальных знакаў) людзі асвісталі з крыкамі: "Ганьба БТ".
Калона павярнула на Нямігу. У акцыі бярэ ўдзел каля 200 чалавек