Марш Волі ў Мінску (фота, відэа)
Пачатак марша запланаваны на 12:00.

У нядзелю 6 снежня ў Мінску адбываецца Марш Волі. Мінчукі збіраюцца ў сваіх дварах, каб разам рушыць лакальнымі маршамі.
Раніцай у сталіцы назіралі скапленні тэхнікі сілавікоў.
Прыкладна ў 11:15 доступ у тэлеграм у Беларусі пачаў абмяжоўвацца. Праблемы назіраюцца як на мабільным, так і на "дротавым" інтэрнэце ("Белтэлекам", А1). Новыя паведамленні ці не грузяцца ўвогуле, ці грузяцца па некалькі хвілінаў.
Зачыненыя станцыі метро "Кастрычніцкая", "Купалаўская", "Няміга", а таксама ўваход на станцыю "Плошча Леніна" з боку плошчы Незалежнасці.
16:50 Моманты марша





16:30 Разгон на Уруччы. Чытачы паведамляюць, што чулі выбух каля крамы “Дзіяніс”.
16:15 У Курасоўшчыне, у дварах на вуліцы Асаналіева, сілавікі заблакавалі каля 500 пратэстоўцаў.
15:55 Сілавікі хадзілі па гораду са зброяй
15:40 Людзі працягваюць гуляць па Мінску


15:35 У Савецкім РУУСе людзей па-ранейшаму ставяць да сцяны на холадзе.

15:20 Ніна Багінская затрыманая! Як піша Telegram-канал Антона Матолькі Ніну затрымалі каля Акадэміі МУС «тры чорныя, разам са сцягам пасадзілі ў срэбраную грамадзянскую Geely. «Стаялі 10-15 хвілінаў, зараз з’ехалі. Ніна, падаецца, з машыны не выходзіла. Значыць, павезлі ў РУУС або яшчэ куды», – пішуць відавочцы.
15:15 Паведамляюць пра адключэнне інтэрнэту ў Мінску: як мабільнага, так і стацыянарнага.У спісе затрыманых сёння – 79-гадовая Ларыса Соўсь. Гэта маці журналісткі Ганны Соўсь.
15:00 У Менску затрымалі паэта і музыку Ўладзя Лянкевіча. Праваабаронцы «Вясны» пачалі зьбіраць імёны затрыманых: пакуль у сьпісе 11 прозьвішчаў (дапаўняецца), але затрыманых відавочна больш
На бульвары Шаўчэнкі стаіць вадамёт. У Кіеўскім скверы два аўтазакі і два аўтобусы з сілавікамі. Пратэстоўцаў няма.
У раёне вуліцы Асаналіева цяпер адбываюцца затрыманні.
14:15 Яшчэ калоны

13:55 Маршы калон працягваюцца
13:50 «Сілавікі» затрымліваюць людзей у раёне метро «Кавальская Слабада» у Менску.
13:45 У Сухараве пачалі затрымліваць людзей. Адна з жанчын падбегла да сілавікоў, каб абараніць мужчыну, але яе папрасілі адысьці ад бусікаў.
У Сухараве гуляе адразу некалькі калон, у якіх ідуць сотні чалавек. Адну з іх сілавікі паспрабавалі разагнаць.
13:30 Нягледзячы на разгоны, людзі збіраюцца, калоны ідуць па мінскіх дварах.




13:20 У раёне Лебядзінага пачаўся разгон. Некалькі дзясяткаў сілавікоў пачалі ганяцца за людзьмі, якія сабраліся на вуліцы.
13:15 У дварах Жукоўскага АМАП затрымаў каля 10 чалавек. Былі чутны стрэлы і бачны дым.
13:05 Разгон у Сляпянцы. Сілавікі наляцелі на калону, якая рухалася ад Парку экстрэмальных відаў спорту
12:50 Калона сабралася ў Лебдзіным
У Сляпянцы пачаліся затрыманні
Яшчэ калона



12:30 Адчынілі ўсе станцыі метро.
Людзі паціху збіраюцца ў дварах.

12:20 Калоны сілавікоў занялі пазіцыі ў розных раёнах Мінска. Чытачы @nashaniva даслалі фоты з вуліцы Чурлёніса, Каменнай Горцы, скрыжаванняў Прытыцкага і Берута, Прытыцкага і Ефрасінні Полацкай насупраць царквы, на вуліцы Брыкета, 5 у старой Кунцаўшчыне і г.д. Акрамя таго, чытачы паведамляюць аб прысутнасці ціхароў у некаторых дварах.
Прыбралі ачапленне з цэнтру горада і стэлы.

