Суботнія акцыі ў Мінску і не толькі: маршы і музыка
Калі не трэба чакаць нядзелі, каб выйсці на вуліцу.
![photo_2020_12_05_15_21_07.jpg photo_2020_12_05_15_21_07.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_05_15_21_07.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У суботу 5 снежня беларусы робяць розныя пратэстныя акцыі, у якіх прымаюць удзел часам некалькі чалавек, часам адзін, а часам нават проста рэчы.
Жыхары Сухарава правялі рэпетыцыю нядзельнага марша суседзяў.
На плошчы Незалежнасці заўважылі Ніну Багінскую са суягам і плакатам «Свабоду народу». Гэта той выпадак, калі не патрэбная кампанія, каб зладзіць акцыю.
![photo_2020_12_05_15_13_47.jpg photo_2020_12_05_15_13_47.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_05_15_13_47.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жыхары раёна Шарыкі запісалі відэа ў падтрымку барабаншчыка Аляксея Санчука.
Жылы комплекс "Аркадыя" перадае прывітанне "Каскаду".
![photo_2020_12_05_15_15_15.jpg photo_2020_12_05_15_15_15.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_05_15_15_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2020_12_05_15_15_16.jpg photo_2020_12_05_15_15_16.jpg](/img/v1/images/photo_2020_12_05_15_15_16.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Але не толькі ў Мінску адбываюцца акцыі. У Гродне таксама адбыўся марш у Альшанцы, а ў гандлёвым цэнтры спявалі "Воіны святла".