Студэнты Гарадзенскага ўніверсітэту заступіліся за выкладчыка Валянціна Аскірку
Рэпрэсіі ў дачыненні да сумленных выкладчыкаў працягваюцца.
Больш за 270 студэнтаў і выпускнікоў інжынерна-фізічных спецыяльнасцяў ГрДУ паставілі свае подпісы ў абарону Валяніціна Аскіркі. Акрамя гэтага падпісаны патрабуюць агучыць Валянціну Фёдаравічу Аскірку падзяку за шматгадовую і добрасумленную працу, паколькі ён заслужыў павагу і ўдзячнасць студэнтаў і выпускнікоў.
Раней кіраўніцтва гарадзенскага ўніверсітэту не працягнула кантракт з старэйшым выкладчыкам кафедры агульнай фізікі Валянцінам Аскіркам. З 3 снежня ён застаўся без працы.