Паліклінікі і амбулаторыі Гродзенскай вобласці часова спыняюць аказанне планавай медыцынскай дапамогі

Раней стала вядома, што мінскія паліклінікі перасталі аказваць пацыентам планавую меддапамогу з 4 снежня.

photo_2020_12_05_13_06_37.jpg

Рашэнне прынята ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй і для своечасовага аказання дапамогі пацыентам з COVID-19 і людзям, якія кантактавалі з імі.
Раней стала вядома, што мінскія паліклінікі перасталі аказваць пацыентам планавую меддапамогу з 4 снежня.
Гэтыя жорсткія захады разыходзяцца з рыторыкай уладаў пра тое, што ў краіне няма надзвычайнай сітуацыі па COVID-19, і са статыстыкай Мінздароўя, паводле якой у краіне ў дадзены момант на каранавірусную інфекцыю пакутуе ўсяго каля 22 тысяч чалавек.