Марыя Калеснікава ўпершыню патэлефанавала з калоніі бацьку

Аляксандр Калеснікаў змог паразмаўляць па тэлефоне з дачкой, палітзняволенай Марыяй Калеснікавай, 4 лютага.

Марыя Калеснікава

Марыя Калеснікава

У яе ўсё добра, як гэта можа быць ва ўмовах зняволення, Маша перадае прывітанне камандзе і ўсім беларусам — вельмі сумуе па ўсіх, перадае тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Марыя Калеснікава шые летнія курткі з кішэнямі. Атрымліваецца нядрэнна, але пакуль не хутка.
З маленькай радасці: яна купіла першы раз з моманту затрымання марозіва.
Адрас для лістоў: 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна 3, ВК-4, 18 атрад.