Марына Золатава: Мы больш ніколі і ні за што не пагодзімся быць рабамі
Надзея Мельянец у Фэйсбуку падзялілася паштоўкай, якую атрымала з СІЗА ад галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай, піша «Наша Ніва».
![zolatava_novy_chas_3_logo_1_1.jpg zolatava_novy_chas_3_logo_1_1.jpg](/img/v1/images/zolatava_novy_chas_3_logo_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Не сумнявалася, што ў нашай краіны цудоўная будучыня, бо беларус беларусу беларус. За гэты год мы так шмат добрага даведаліся пра сябе, што больш ніколі і ні за што не пагодзімся быць рабамі», — напісала Марына.
![zolatawa210702_3j1gy.jpg zolatawa210702_3j1gy.jpg](/img/v1/images/zolatawa210702_3j1gy.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з фэйсбука Надзеі Мельянец
Марына Золатава знаходзіцца за кратамі ад 18 траўня, калі сілавікі прыйшлі ў Tut.by, тады партал быў заблакаваны. Золатаву і яшчэ 14 чалавек, звязаных з кампаніяй, абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і саўдзеле ў злачынстве.