Марына Адамовіч: Не веру, што Міколу адпусцяць па амністыі
Марына Адамовіч, жонка палітвязня Міколы Статкевіча, рада вызваленню Алеся Бяляцкага, але спадзяванняў на тое, што цяпер адпусцяць іншых палітзняволеных ў тым ліку яе мужа ў яе няма.
— У мяне нават такой думкі не ўзнікае… Для вызвалення Алеся яны выбралі амністыю. Але гэта была верагодная працэдура, бо артыкул, па якім быў асуджаны Алесь быў як раз уключаны ў пералік артыкулаў, якія падыходзяць пад амністыю. Што тычыцца Міколы, то ледзь ні кожны месяц паўтараюцца рытуальныя заклінанні, што “напіша прашэнне — будзе на волі”.
Не працэдуры і спосабы вылучэння адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах, павінны займаць лідараў Беларускай апазіцыі, а вызначэнне мэтаў кампаніі і спосабы дасягнення тыхмэтаў.
Марына Адамовіч мела нагоду размаўляць са зняволеным мужам па тэлефону. Яны абмяняліся думкамі наконт будучых прэзыдэнцкіх выбараў.
— Апошні ліст Міколы быў дастаткова рэзкі, я яго толькі ўчора атрымала і яшчэ не агучвала.
Мікалай Статкевіч надалей застаецца ў зняволенні.
“Надзея памірае апошняй, але спадзяванняў на амністыю ў дачыненні да Міколы Статкевіча няма”, — сказала Марына Адамовіч.
Былы кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў нібыта за арганізацыю масавых забурэнняў 19 снежня 2010 году. Статкевіч сваёй віны не прызнаў.
Паводле палітвязня, яму помсцяць за жорсткую крытыку Аляксандра Лукашэнкі падчас выбарчай кампаніі. Пакаранне Мікалай Статкевіч адбывае ў крытай магілёўскай калоніі.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя