Марына Хоміч сустрэлася з прадстаўніцай МЗС Вялікабрытаніі
Лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч 12 лістапада сустрэлася з прадстаўніком аддзелу Беларусі і Малдовы ўпраўлення Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Вялікабрытаніі Элісан Чык.
![chomic.jpg chomic.jpg](/img/v1/news/full/chomic.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Брытанскага дыпламата цікавілі, ці адчувае беларуская моладзь дыскрымінацыю, якія мае планы і пазіцыю адносна прэзідэнцкай кампаніі 2015 года.
"Вельмі важна што такі чыноўнік з сустрэўся з беларускай моладдзю і выявіў сваю павагу да нас. На жаль, моладзевае пытанне не даацэньваецца як унутры Беларусі, так і на міжнароднай арэне”, — паведаміла Марына Хоміч.
На сустрэчы яна адзначыла, што МХД выступаюць за адзінага кандыдата ў 2015 годзе, распавяла пра рэпрэсіі ў дачыненні да моладзі за палітычныя перакананні, пазбаўлення ўладамі магчымасці
рэгістрацыі моладзевых аб’яднанняў, акрэсліла праблемы з беларускай адукацыяй.
Прэсавая служба БХД