«Матчын рух 328» звярнуўся да Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Маці і родныя асуджаных паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных і псіхатропных сродкаў) звярнуліся да мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла — Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

328_2.jpg


У лісце на імя мітрапаліта актывісткі сацыяльна — асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” просяць аб магчымасці сустрэцца.
Мэта сустрэчы —  праінфармаваць кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы аб складанай сітуацыі, якая ўзнікла вакол тых асобаў, што прыцягваюцца да адказнасці і адбываюць пакаранне паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса.
Пра гэта паведаміла старшыня ініцыятыўнай групы па стварэнню грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328Ларыса Жыгар:
Каб пасадзіць чалавека, перадусім трэба даказваць яго віну поўнасцю. Калі б нашы доблесныя праваахоўныя органы дакладна правяралі ўсе справы і не судзілі аднабока, гэтыя хлопцы, якія цяпер адбываюць тэрмін пакарання, не сядзелі б, былі б на волі і прыносілі на шмат большую карысць дзяржаве, чым там, дзе яны цяпер знаходзяцца.
Асаблівую занепакоенасць актывістаў грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” выклікаюць спробы суіцыду асуджаных у сувязі з катаваннямі падчас следства. Такія выпадкі ў турмах адбываюцца пасля патрабаванняў Аляксандра Лукашэнкі стварыць больш жорсткія ўмовы ўтрымання для асуджаных за “наркатычныя злачынствы”.
Жанчыны маюць намер праінфармаваць Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Паўла аб тым, што адбываецца з маладымі людзьмі, якія  апынуліся за кратамі ў шэрагу выпадкаў паводле сфальсіфікаваных спраў. 
www.racyja.com