Мазырскія медыкі дапамаглі параненай на беларуска-ўкраінскай мяжы жанчыне

Як жанчына атрымала раненне, не паведамляецца.

uploads_images_sterlitamak_regnum_picture_14531177781183372_normal_1542913088.jpg

Мазырскія медыкі дапамаглі параненай жанчыне, якую прывезлі на «Хуткай» ад беларуска-ўкраінскай мяжы.
Раніцай 6 сакавіка ў Мазырскую цэнтральную гарадскую паліклініку на «Хуткай» прывезлі параненую маці з пяцігадовай дачкой, паведамляе Гомельскі аблвыканкам.
Дзяўчынка не пацярпела, а маці лекары аказалі дапамогу ў поўным аб'ёме.
У Гомельскім аблвыканкаме не паведамляюць, як жанчына атрымала раненне. Цяпер яе жыццю нічога не пагражае, а яе аднаўленне будзе праходзіць пад кантролем мазырскіх медыкаў.