Медаль Астапчук купілі на аўкцыёне за 11 тысяч долараў
Усе грошы накіруюць у Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.

Каб дапамагчы беларускім спартсменам, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, вядомая лёгкаатлетка Надзея Астапчук выставіла на дабрачынны аўкцыён залаты медаль чэмпіянату Еўропы 2005 года ў Мадрыдзе.
Сёння аўкцыён завяршыўся: медаль купілі за 11,1 тысячы долараў. Усе грошы накіруюць у Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.