Мемарыяльны знак яўрэям гета паставілі каля танцпляцоўкі
У Слоніме, у гарадскім парку, амаль каля самай танцпляцоўкі, мясцовыя вертыкальшчыкі паставілі мемарыяльны знак «У памяць пра загінулых яўрэяў слонімскага гета 1941-1942 гадоў», паведамляе «Радыё Рацыя».

Побач з мемарыяльным знакам устанавілі падстаўку з тэкстам на рускай, беларускай і ангельскай мовах у выглядзе падстаўкі для нот.
Такога здзеку са слонімскіх яўрэяў не было з часоў вайны. Няўжо не знайшлося іншага месца для гэтага мемарыяльнага знаку 20 тысячам загінулым яўрэяў?
І цяпер у гарадскім парку, дзе адбываюцца розныя вясёлыя мерапрыемствы, танцы, скокі, гульні, побач будзе стаяць гэты сумны мемарыяльны знак.
Сапраўды, падчас вайны ў
Слоніме існавала гета, дзе гітлераўцы ўтрымлівалі людзей яўрэйскай
нацыянальнасці. Гета знаходзілася паміж Шчарай і каналам Агінскага. Але не на
левым беразе канала Агінскага, дзе паставілі знак. Для яго можна было знайсці
зусім іншае месца. Ну, хаця б перад мостам, як ісці ў парк.
Альжбета Руніцкая. Фота аўтара
Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/memaryyalny-znak-yaureem-geta-pastavi/