Мэр Львова паабяцаў стварыць медыяхаб для беларускіх журналістаў
Мэр Львова Андрэй Садовы сустрэўся са Святланай Ціханоўскай на палях эканамічнага форуму ў Карпачы (Польшча).
![Андрэй Садовы і Святлана Ціханоўская. Фота: facebook.com/andriy.sadovyi Андрэй Садовы і Святлана Ціханоўская. Фота: facebook.com/andriy.sadovyi](/img/v1/images/241502285_417502286404547_2182895343231742066_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Садовы і Святлана Ціханоўская. Фота: facebook.com/andriy.sadovyi
«Львоў — горад свабодных людзей. Я шчаслівы, што сёння ў нас ёсць магчымасць працягнуць руку дапамогі нашым беларускім сябрам, якія сёння як ніколі маюць патрэбу ў падтрымцы і абароне. Пагадзіліся са Святланай аб адкрыцці ў Львове медыяхаба для незалежных беларускіх журналістаў», — напісаў садовы ў Facebook па выніках сустрэчы, перадае REFORM.by.