Месяц галадоўкі ваўкавыскага вязня

16 траўня споўніўся роўна месяц, як былы прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч абвесціў галадоўку пратэсту ў следчым ізалятары № 1 МУС Беларусі, што месціцца на вуліцы Валадарскага
ў Мінску.




Вядомая ў Беларусі і па-за яе межамі асоба, якая ўжо некалькі гадоў таму прызнавалася міжнароднымі правабарончымі арганізацыямі “вязнем сумлення, такім чынам змагаецца за свае
чалавечыя правы, а таксама за правы сваіх сяброў – ваўкавыскага экс-прадпрымальніка Юрыя Лявонава, які разам з Аўтуховічам ужо прызнаваўся “вязнем сумлення, і былога
афіцэра Уладзіміра Асіпенкі. Былыя прадпрымальнікі і экс-вайсковец лічаць, што знаходзяцца за кратамі незаконна, а Мікалай Аўтуховіч патрабуе, каб альбо як мага хутчэй над імі адбыўся адкрыты судовы
працэс, альбо каб вязням змянілі меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. 



16 траўня споўніўся роўна месяц, як былы прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч абвесціў галадоўку пратэсту ў следчым ізалятары № 1 МУС Беларусі, што месціцца на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Вядомая ў Беларусі і па-за яе межамі асоба, якая ўжо некалькі гадоў таму прызнавалася міжнароднымі правабарончымі арганізацыямі “вязнем сумлення, такім чынам змагаецца за свае чалавечыя правы, а таксама за правы сваіх сяброў – ваўкавыскага экс-прадпрымальніка Юрыя Лявонава, які разам з Аўтуховічам ужо прызнаваўся “вязнем сумлення, і былога афіцэра Уладзіміра Асіпенкі. Былыя прадпрымальнікі і экс-вайсковец лічаць, што знаходзяцца за кратамі незаконна, а Мікалай Аўтуховіч патрабуе, каб альбо як мага хутчэй над імі адбыўся адкрыты судовы працэс, альбо каб вязням змянілі меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. 

Паводле інфармацыі адваката Мікалая Аўтуховіча Паўла Сапелкі, за час галадоўкі стан здароўя яго падабароннага істотна пагоршыся.

Нагадаю, што Мікалая Аўтуховіча арыштавалі 8 лютага бягучага году. Крыху пазней, літаральна праз некалькі дзён супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі таксама Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку. Прычым, затрыманне Аўтуховіча з выкарыстаннем вялікай колькасці спецназаўцаў і спецсродкаў нагадвала сапраўдны баявік. Усіх трох зараз падазраюць у падрыхтоўцы падпалу дома супрацоўніка міліцыі. Варта адзначыць, што ўжо некалькі гадоў таму па гэтай справе асудзілі чалавека (зараз ён адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі), а сам гаспадар дома ніколі не вылучаў прэтэнзій Мікалаю Аўтуховічу і астатнім фігуратнам “ваўкавыскай справы. 

Многія прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Беларусі перакананы, што справа Аўтуховіча і яго сяброў сфальсіфікавана і мае палітычны характар. Тым часам, следства па справе Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі працягнута да 3 чэрвеня.

Мне даводзілася ў Ваўкавыску сустракацца з Мікалаем Аўтуховічам, калі ён трымаў тую, першую галадоўку пратэсту, калі яго пазбаўлялі бізнеса. Яшчэ тады я пераканаўся, што гэты чалавек пойдзе да канца, каб дабіцца справядлівасці. У гэтым я перакананы і зараз. Толькі баюся, каб гэты пошук справядлівасці і праўды не скончыўся для чалавека з падарваным здароўем трагічна…
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: