Міграцыйная служба вымагае грошы ў бяздомных
Заплаціць за знаходжанне бяздомных у Доме міласэрнасці ў вёсцы Аляксандраўка, што ў Шчучынскім раёне, патрабуе міграцыйная служба.
Прадстаўнік міграцыйнай службы склаў пяць пратаколаў на жыхароў прытулку, якім кіруе Аляксей Шчадроў. За кожнага вымагаюць па 105 тысяч беларускіх рублёў штомесяц. Але дзе ўзяць грошы?
Прытулак існуе дзякуючы ахвяраванням людзей добрай волі, кажа Аляксей Шчадроў:
— За гэтых людзей бяздомных, што ў іх няма рэгістрацыі, пашпартоў. Чалавек вызваліўся і пытае: “Дзе мне жыць? Мне няма дзе жыць.” Яму кажуць: “Нас гэта не хвалюе, гэта вашы праблемы. Едзьце ў Гародню, адкуль вы прыехалі, каб вас тут не было”. Ён склаў пратакол: “Мы вам даем месяц, каб вы нешта зрабілі, зарэгістравалі гэтых людзей ці адпраўляйце ў Гародню на Карскага, яны там хто зарэгістраваны. Тут яны не павінны быць”. І пасля кажа: “Каб замежнікі ў вас не былі, каб не прымалі замежнікаў”. У нас год таму была такая Люда з Чачні, мы ёй зрабілі дакументы, яна атрымала грамадзянства.
Прытулак у вёсцы Аляксандраўка існуе пры падтрымцы вернікаў Каталіцкай царквы. Нядаўна была перададзена фінансавая дапамога з дабрачыннага фонду з Цюрыха (Швейцарыя). За гэтыя сродкі былі устаноўлены новыя вокны і дзверы.
Цяпер у Доме міласэрнасці жыве 5 чалавек, з якіх дзве асобы прыкутыя да ложкаў хваробай. Калі становіцца халодна, то колькасць пастаяльцаў расце.
www.racyja.com
Фота з сайта www.racyja.com