Мікалай Аўтуховіч: Няма адной працы, а кажуць працаваць на дзвюх
Ваўкавыскі прадпрымальнік, былы палітычны вязень Мікалай Аўтуховіч катэгарычна выказваецца супраць закона пра дармаедства. Паводле яго, дзяржава павінна дапамагаць людзям знайсці працу, а не
„абдзіраць іх новымі падаткамі”.

— Гэта супярэчыць Канстытуцыі і Грамадзянскаму кодэксу. Чалавека, які не працуе на дзяржаву, не мае працы, наадварот, трэбна падтрымліваць, даваць яму грошы, каб ён мог неяк жыць, а яны яшчэ кажуць: давай ідзі і шукай гэтыя грошы, плаці, ідзі да сваякоў, пазычай.
Мікалай Аўтуховіч лічыць выказванні міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяны Шчоткінай пра дзве працы беларусаў – абсалютна незразумелымі. „Многія людзі не могуць знайсці адну працу – а яна кажа пра дзве”, – абураецца былы палітычны вязень.