Паляванне на блогераў працягваецца
Тэлеграм-канал Мая краіна Беларусь паведаміў, што на яго ставаральніка і адміністратара ідзе паляванне з боку міліцыі.
Магчыма, гэта звязана з справай Ігара Лосіка.
Нагадаем, 25 чэрвеня ў кватэры аднаго з адміністратараў тэлеграм-канала Беларусь головного мозга Ігара Лосіка адбыўся ператрус. Пазней стала вядома, што блогера затрымалі і супраць яго завялі крымінальную справу па артыкуле 342 Крымінальна кодэкса за арганізацыю масавых беспарадкаў.
Паводле гэтага артыкула 342 Ігару Лосіку пагражае да трох гадоў турмы.
Ігар Лосік знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна ў Мінску.