У адміністратара «РБ головного мозга» Ігара Лосіка пачалі ператрус. Сам ён затрыманы

Днём 25 чэрвеня папулярны беларускі Telegram-канал «РБ головного мозга» паведаміў аб ператрусе ў кватэры аднаго з адміністратараў – Ігара Лосіка.

e54c490d_01af_4d79_9775_149e0dfbab67_cx0_cy17_cw0_w1023_r1_s.jpg

Паводле каналу, на ператрус прыйшлі 9 чалавек, 2 панятыя. Прычына ператрусу невядомая, але праваахоўнікі паказалі ордэр на ператрус, падпісаны пракурорам.
На канал «РБ головного мозга» ў Telegram падпісаныя звыш 165 тысяч карыстальнікаў, у Twitter – больш за 173 тысячы.


svaboda.org