
Міліцыя пераследуе журналістку-фрылансерку «Радыё Рацыя»
- Грамадства
- 09-08-2021
Сёння вядомы па рэпрэсіях у Глыбокім маёр міліцыі Сяргей Цырбан прыйшоў да журналісткі-фрылансеркі Таццяны Смоткінай, якая супрацоўнічае з «Радыё Рацыя».

«Я разумею, што гэта чарговы ціск на мяне, каб з'язджала, бо ўжо было некалькі намёкаў (машына пад домам, ператрус па надуманай справе і г.д.). Але я вырашыла, што буду, як кажуць, трываць да апошняга, бо лічу, што нічога не парушала. Парушаюць законы зараз іншыя, а праўда — за намі. І я ўпэўненая, што хутка ўсё стане на свае месцы», — сказала Таццяна Смоткіна ў размове з «Белсатам».
Нагадаем, што раней улады Глыбокага актыўна прэсавалі супрацоўніка «Белсата» Змітра Лупача. Журналіста нават вывезлі з санаторыя, дзе ён адпачываў, у ІЧУ. Пазней ён з'ехаў з краіны. На сённяшні дзень Таццяна Смоткіна, фактычна, адзіная незалежная журналістка ў Глыбокім.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: