Міліцыя з Крычава расшукала хлопцаў, якія рабілі фота ў масках з бензапілой
Іх дзеянням "даецца прававая ацэнка".
"Відэаролік і фота мы знайшлі 21 ліпеня і пачалі праверачныя
мерапрыемствы. Міліцыянеры ўсталявалі трох 18-гадовых хлопцаў, жыхароў
Крычава", — паведаміў TUT.BY часовы выканаўца абавязкаў Крычаўскага РУУС маёр міліцыі Андрэй Лазаковіч.
Учора СМІ стала вядома, што жыхары Крычава "занепакоеныя" з'яўленнем на вуліцы хлопца ў масцы з бензапілой - ён пужаў мінакоў знешнім выглядам. Меркавалася, што гэта падлетак. Гэтыя фота з'явіліся ў Інстаграме. Хлопец называў сябе Джон Крамер (імя галоўнага героя фільмаў жахаў "Піла").
Пасля таго як некалькі фота былі выкладзеныя ў Інстаграме, міліцыя правяла праверку. "Ідэя здымацца ў вобразе гэтага персанажа належыць аднаму з сяброў. Ён жа купіў у Internet адпаведную маску. З ёй і з заведзенай бензапілой крычаўляне здымалі свае ролікі і фота познім вечарам у ліпені ля СШ№8 у мікрараёне Камсамольскім і ў раёне чыгуначнага вакзалу ў Крычаве, а потым размясцілі іх на сваім акаўнце. Адзін іграў галоўную ролю, другі здымаў усё на мабільны тэлефон іразвазіў кампанію на аўтамабіле, трэці дапамагаў у здымках", — распавялі ў міліцыі.
Пасля таго як іх знайшлі, хлопцы ва ўсім прызналіся і зараз завяраюць, што здымалі ў бязлюдных месцах у позні час сутак — усе рабілі "дзеля хайпа, лайкаў і падпісчыкаў у сеціве".
Крычаўскім РУУС у дачыненні да трох крычаўлян праводзіцца праверка, па выніках якой іх дзеяння будзе дадзеная прававая адзнака.
У чым складалася грамадская небяспека дзеянняў падлеткаў, у міліцыі не паяснілі.
Тым часам, самі хлопцы ўжо выклалі ў "сторыс" у Інстаграме прабачэнні за свае фота і відэа.