Міліцыя зноў хоча абмежаваць продаж алкаголю ўначы

Міністэрства ўнутраных спраў хоча вярнуць абмежаванне на продаж алкаголю. Як паведаміў начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Алег Каразей прапануецца забараніць продаж алкагольных напояў з 22:00 да 9:00.

Фота: newsbel.by

Фота: newsbel.by


Падобнае абмежаванне, але толькі да 8-й раніцы дзейнічала ў папярэднія гады. Аднак, у 2015-м перад выбарамі яго адмянілі. Цяпер МУС хочацца вярнуць забарону, хоць у мінулым годзе ведамства не вяло кампаніі супраць адмены забароны.
Сярод навацый, якія выспяваюць у МУС, таксама продаж алкаголю ў спецыяльных аддзелах або крамах.
У міліцыі лічаць, што абмежаванне продажу алкаголю будзе спрыяць паляпшэнню крымінагеннай сітуацыі.
У Беларусі шырока прымяняюцца абмежаванні на продаж алкаголю падчас правядзення выпускных вечароў і іншых святочных мерапрыемстваў у школах, а таксама ў час некаторых масавых мерапрыемстваў.
Паводле belmarket.by