Міліцыянт: «Бел-чырвона-белы сцяг забаронены? Кім? Няма такога закону»

Юлія Сцяпанава напісала ў сваім фэйсбуку пра выпадак, які здарыўся з яе знаёмым, які працуе таксоўшчыкам.



sciah_biel_czyrvona_biely.jpg

«Леанід Кулакоў патэлефанаваў толькі што. Пасажыры (маладыя хлопец з дзяўчынай) адмовіліся аплачваць праезд у таксі. Прычына — «БЧБ сьцяг у салоне таксі».
Лёня адвёз маладых людзей у РУУС Фрунзенскага раёну. Парачка пачала скардзіцца дзяжурнаму:
«Ды ў яго ж у салоне забаронены сцяг! Разбярыцеся!» На што дзяжурны спакойна адказаў — «Кім забаронены?» — «Законам!» — «Ды няма такога закону. Калі вам не падабаецца гэты сцяг — навошта сядалі ў гэтае таксі?» І прымусіў іх заплаціць за праезд.
Першы раз у жыцці — Лёнька выйшаў задаволеным з міліцыі!»
svaboda.org