Сяргей Каваленка затрыманы ў Віцебску за вывешаны нацыянальны сцяг

У Віцебску 24 снежня невядомыя актывісты вывесілі на шматпавярхоўцы ў цэнтры горада вялікі бел-чырвона-белы сцяг, як мяркуецца, у падтрымку Юрася Беленькага, якога аштрафавалі перад Калядамі ў трэці раз.



kavalienka_sciah.jpg

Менавіта вывешванне сцяга і стала падствавай для затрымання актывіста Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі. Як паведаміла charter97.org  ягоная жонка Алена Каваленка, затрыманне адбылося прыкладна каля 17 гадзінаў вечара. Зараз ён знаходзіцца да суду ў гарадскім ізалятары часовага ўтрымання: «У З гадзіны раніцы я патэлефанавала ў ізалятар і там мне пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў іх з учорашняга вечара», — распавяла жанчына.
Сяргей Каваленка неаднаразова арыштоўваўся і нават адбыў турэмны тэрмін за вывешванне ў Віцебску нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў.
spring96.org