Мінабароны: бліжэйшымі днямі магчымае з'яўленне ваеннай тэхнікі на дарогах

Жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў транспартных сродкаў просяць ўлічваць гэтую акалічнасць і быць вельмі пільнымі.

1029460875.jpg

На аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Віцебскай, Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях з 17 па 19 лютага будзе ажыццяўляцца перасоўванне гусенічнай і колавай тэхнікі, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Перасоўванне ваеннай тэхнікі праходзіць у рамках мерапрыемстваў комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл.
minsknews.by