Мінабароны хоча бачыць жанчын у войску лекарамі і медсёстрамі
Міністэрства абароны прыняло пастанову, якая вызначае спецыяльнасці ва Узброеных сілах, па якіх у першую чаргу на вайсковы ўлік становяцца жанчыны. Дакумент з’явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе Еўрарадыё.

У пераліку даюцца толькі медыцынскія спецыяльнасці: лекары, бактэрыёлагі, лабаранты, тэрапеўты, хірургі, фельчары-акушэры, сёстры-анестэзіёлагі і аперацыйныя медсёстры.
Раней паведамлялася, што ў беларускім войску служаць больш за чатыры тысячы жанчын. Каля 600 з іх маюць афіцэрскія чыны, каля тысячы служаць у статусе прапаршчыц. Па кантрактах на пасадах салдат і сяржантаў служаць больш за дзве тысячы жанчын.