Мінчукоў будуць льготна кадзіраваць ад алкагалізму

 Акцыя ільготнага лячэння людзей, якія пакутуюць залежнасцю ад алкаголю, метадам кадавання або падшыўкі пройдзе 29-30 студзеня ў Мінску.



alkahalizm_minsk.jpg

У Гарадскім клінічным наркалагічным дыспансеры грамадзянам, якія пакутуюць залежнасцю ад алкаголю, пададуць зніжку на лячэнне ў 50%. Запіс жадаючых паўдзельнічаць у акцыі праводзіцца ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 праз тэлефон 292-31-03. Людзям, якія хочуць пазбавіцца ад згубнай звычкі, трэба ўстрымацца ад ужывання алкаголю не менш за 10 дзён да моманту кадавання або падшыўкі.
Падобнае мерапрыемства мінскі наркадыспансер праводзіць не ўпершыню. Так, у 2014 годзе ў сталіцы прайшло блізу дзесяці акцый. Кожны раз іх удзельнікамі станавіліся ад 20 да 40 чалавек.
У Беларусі на наркалагічным дыспансерным уліку знаходзяцца блізу 180 тыс чалавек, з іх 55 тыс — непаўналетнія, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці.
БелТА