Мінчанін вывесіў на акне бел-чырвона-белы сцяг. Яго будуць судзіць за пікетаванне

У жніўні на акне кватэры мінаніна Сямёна Анфілеца з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. У верасні да яго на кватэру з'явіўся ўчастковы інспектар — пацікавіцца наконт "незарэгістраванай сімволікі". 1 кастрычніка з Сямёнам зноў звязалася міліцыя, паведаляе TUT.BY.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Сямёна запрасілі азнаёміцца і падпісаць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Аказалася, вывесіўшы сцяг у акне кватэры, мінчанін прыняў удзел у несанкцыянаваным пікетаванні.
Сямён Анфілец жыве на праспекце Ракасоўскага ў Мінску. Прыкладна 10 жніўня, успамінае суразмоўца, на акне яго кватэры з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.
Больш за месяц да сцяга ніхто не выяўляў увагі, але каля тыдня назад да мінчаніна прыйшоў участковы міліцыянт.
Ён сказаў, што нібыта хтосьці выклікаў на мяне міліцыю са скаргай, што на акне вісіць сцяг. Хоць не ведаю, як чалавек з вуліцы даведаўся маю кватэру. Я пацікавіўся, хто выклікаў. «Усё роўна, людзі выклікалі». Участковы сказаў, што мяне трэба апытаць. Я паведаміў яму, што сцяг вісіць прыкладна з 10 жніўня, ён выказвае маю грамадзянскую пазіцыю. Участковы запісаў гэта і пайшоў. А ўчора ён патэлефанаваў і папрасіў прыйсці ў РУУС. Паказаў мне пратакол.
У пратаколе пазначана, што 29 га верасня (дата на копіі пратакола выглядае неразборліва. — Заўвага. TUT.BY) у 19.31 у кватэры па праспекце Ракасоўскага Анфілец С. В. «парушыў усталяваны парадак правядзення масавага мерапрыемства, што выявілася ў прыняцці ім узелу ў несанкцыянаваным пікетаванні без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама, падчас якога, публічна выказваючы свой пратэст па факце правядзення сумленных выбараў, вывесіў на акне кватэры бел-чырвона-белы сцяг».
Такім чынам, лічыць міліцыя, мінчанін здзейсніў правапарушэнне, за якое прадугледжана адказнасць па ч. 1 арт. 23.34 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Фота прадастаўлена Сяргеем Анфілецам

Фота прадастаўлена Сяргеем Анфілецам


Пратакол складзены 30 верасня. На наступны дзень Сямён азнаёміўся і падпісаў яго, паказаўшы, што з ім не згодны, «у пікетаванні не ўдзельнічаў».
Ці можна лічыць пікетаваннем сцяг, які вісіць у кватэры? Магчыма, тое, што я сказаў пра сваю грамадзянскую пазіцыю, палічылі парушэннем закона аб масавых мерапрыемствах.
Адкуль у пратаколе ўзяліся названыя дата і час, Сямён не ведае: сцяг на яго акне з'явіўся значна раней, участковы прыходзіў да яго не ў гэты дзень.
Са слоў участковага міліцыянта, мінчаніна чакае суд. Позва або СМС-апавяшчэнне павінны прыйсці ў бліжэйшы час.
У Законе «Аб масавых мерапрыемствах» ад 30 снежня 1997 года пікетаванне вызначаецца як «публічнае выказванне грамадзянінам ці групай грамадзян грамадска-палітычных, групавых, асабістых і іншых інтарэсаў або пратэсту (без шэсця), у тым ліку шляхам галадоўкі, па якіх-небудзь праблемах з выкарыстаннем ці без выкарыстання плакатаў, транспарантаў і іншых сродкаў. Да пікетавання прыраўноўваецца сумесная масавая прысутнасць грамадзян у загадзя вызначаным грамадскім месцы (у тым ліку пад адкрытым небам) у вызначаны час для здзяйснення загадзя вызначанага дзеяння, арганізаванае (у тым ліку праз глабальную кампутарную сетку Інтэрнэт або іншыя інфармацыйныя сеткі) для публічнага выказвання сваіх грамадска- палітычных інтарэсаў ці пратэсту».