Мінчука асудзілі за фота ў інстаграме з плакатам «Крэпкі арэшак»
27-гадовы Раман Нарэйка атрымаў штраф у судзе Савецкага раёна, хоць хлопец віны не прызнаў і сябе не фота не пазнаў, паведамляе «Наша Ніва».
![areszak.jpg areszak.jpg](/img/v1/images/areszak.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Мяне выклікалі павесткай у РАУС Савецкага раёна. Мама атрымала пад подпіс, перадала мне. Гэта было два тыдні таму, — згадвае Раман. — Я схадзіў, міліцыянт дастаў са стоса тэчку з маёй справай. Прад’явілі, што 6 верасня я ўдзельнічаў у мітынгу, выкрыкваў лозунгі. У справе была фотка і рапарт пра тое, што нібыта вялася аператыўная здымка. І да матэрыялаў далучаны скрыншот з відэа. Але ён — адзін у адзін як фота з майго інстаграма, выкладзенае якраз 6 верасня. І яго выдавалі за скрын з відэа. На фота чалавек у масцы — гэта нібыта я».
Раман Нарэйка кажа, што ён паказваў фота з інстаграма і адзначаў, што яно ідэнтычнае «скрыншоту аператыўнай здымкі». Таксама адзначыў, што ў пратаколе згадавалася сімволіка, якую нібыта меў хлопец, а на фота відаць, што ніякай сімволікі няма.
Раман на судзе віну не прызнаў, сябе на фота не пазнаў таксама. Аднак суддзя Алена Жуковіч прызнала хлопца вінаватым.
«У выніку мяне ўсё роўна прызналі вінаватым. Далі штраф 30 базавых», — кажа Раман. Цяпер ён плануе абскардзіць прысуд