Мінчука, у якога на Новы год страляў міліцыянт, прысудзілі да 5 год абмежавання волі
У судзе Маскоўскага раёна Мінска абвешчаны прысуд 29-гадоваму супрацоўніку заводу «Керамін» Андрэю Гаўрашу, які ў навагоднюю ноч на парозе ўласнай кватэры быў паранены міліцыянтам Русланам Салаўёвым.
![0d80ee4a_5d9d_40dc_9aab_f750bde9a4a2_w1023_r1_s.jpg 0d80ee4a_5d9d_40dc_9aab_f750bde9a4a2_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/0d80ee4a_5d9d_40dc_9aab_f750bde9a4a2_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ён пакараны так званай «хіміяй» — абмежаваннем волі тэрмінам на 5 гадоў. Раней пракурор Алена Крупеніна папрасіла прызначыць Гаўрашу 3 гады пазбаўлення волі. У сваю чаргу, Адвакат Юлія Станкевіч папрасіла апраўдаць свайго падабароннага.
Пацярпелы сяржант міліцыі Руслан Салаўёў папрасіў прызначыць Андрэю Гаўрашу пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Гаўроша вызвалілі з-пад варты ў залі суду, ён будзе пастаўлены на адмысловы ўлік.
Міліцыянт распавёў на судзе пра абставіны сутычкі паміж ім і абвінавачаным ў навагоднюю ноч, пра тое, як і чаму страляў у Гаўраша з табельнага пісталета, і што адбывалася з ім у пад’ездзе дому і ў міліцэйскім аддзяленні пасля інцыдэнту. Бацька Гаўраша не паверыў ніводнаму слову міліцыянта.
Колішні следчы пракуратуры Фрунзенскага раёна Мінску, а цяпер праваабаронца Алег Волчак адзначаў, што міліцыянт страляў ва ўпор у жыццёва важныя органы чалавека, не рабіў папераджальнага стрэлу, а ў Гаўраша ў руках не было прадметаў, якія пагражалі б жыццю супрацоўніка міліцыі. Пры стрэле ў спіну, кажа Волчак, немагчыма гаварыць пра самаабарону, і гэта сведчыць за тое, што агнястрэльная зброя ўжытая неправамерна да бяззбройнага чалавека.
![Жонка Андрэя Гаўраша Жонка Андрэя Гаўраша](/img/v1/images/2320cddb_ce69_48d7_9a03_fdd54e440f66_w650_r0_s__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жонка Андрэя Гаўраша
![Андрэй Гаўраш ў судзе Андрэй Гаўраш ў судзе](/img/v1/images/7a787825_40be_428e_b1d2_053595290d9b_w650_r0_s__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Гаўраш ў судзе
![Андрэй Гаўраш з маці Андрэй Гаўраш з маці](/img/v1/images/73404138_a076_4d3f_9942_677af26c4c5c_w650_r0_s__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Гаўраш з маці
![Андрэй Гаўраш Андрэй Гаўраш ](/img/v1/images/34e3a2d2_116d_4765_86e3_c4a35fc6d44b_w650_r1_s__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Гаўраш