Мінчукі распрацавалі макет для ліфта з выявай Фарнага касцёла

Удзельнікі мінскага праект «Арт-ліфт» распрацавалі макет з выявай гродзенскага Фарнага касцёла для ліфта аднаго са шматпавярховікаў у Мінску. Культурна-экалагічны праект займаецца добраўпарадкаваннем ліфтаў, выкарыстоўваючы гістарычныя і экалагічныя малюнкі.

gyglhx_2jsk_1.jpg


Распрацоўваючы макет Фарнага касцёла, мастак-афарміцель Антон Янушэўскі выкарыстаў літаграфію з малюнка вядомага беларускага мастака, піяніста, кампазітара Напалеона Орды «Гродна. Іезуіцкі кляштар і Касцёл св. Францішка» (1861−1869) з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея. На сваіх малюнках ён перадаваў непаўторную жывапісную панараму тых месцаў, дзе падарожнічаў у 1840−80 гадах.


Аўтары ўпэўнены, што ліфт з такім малюнкам паслужыць не толькі ўпрыгожваннем дома, але і будзе папулярызаваць гісторыка-культурную спадчыну краіны сярод жыхароў Мінска.
hrodna.life