Мінчуку далі 13 сутак за слова «Жыве». Ён кажа, што зрабіў надпіс яшчэ восенню
Раніцай 2 ліпеня быў затрыманы 24-гадовы Мікалай Бібліс. Яго абвінавацілі ў «нанясенні на фасадзе трансфарматарнай падстанцыі фарбай чырвонага колеру надпісы-лозунгі антыдзяржаўнага характару "Жыве" 27 чэрвеня каля 9:20 раніцы». У Фрунзенскім РУУСе, за «несанкцыянаванае пікетаванне» на хлопца склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, распавядае «Вясна».
Справу Бібліса разглядзелі ў судзе Фрунзенскага раёна 5 чэрвеня. Сваю віну Мікалай прызнаў, але ўдакладніў, што свой надпіс нанёс восенню, а менавіта гэты надпіс яму не належыць. Згодна з рапартам міліцыянта, 24 чэрвеня ў РУУС паступіла інфармацыя, што «ў тг-канале "Баста" з’явілася інфармація пра новы надпіс у раёне Захаду». Туды «выехалі міліцыянты і правялі агляд месца "правапарушэння", але сімволікі не знайшлі». На судзе дапыталі і 29-гадовага міліцыянта Жукоўскага Пятра Літвінавіча, які нават не змог назваць правільны адрас «правапарушэння».
У выніку суддзя Юлія Чыж пакарала Мікалая 13-сутачным арыштам.