Мінінфарм спыніў вяшчанне двух расійскіх тэлепраграм у Беларусі
З 26 красавіка гэтага года спыняецца трансляцыя расійскіх праграм «Наш Футбол» і «НЮ АРТ ТВ» (NU ART TV). У якасці прычыны Мінінфарм называе сканчэнне тэрміну дзеяння дазволаў на вяшчанне на тэрыторыі Беларусі.
Да красавіка праграмы распаўсюджваліся на падставе
выдадзенага Міністэрствам інфармацыі дазволу на трохгадовы перыяд.
«Наш Футбол» — тэлеканал, цалкам прысвечаны
расійскаму футболу. Эфір складаецца з прамых трансляцый матчаў расійскай
футбольнай прэм'ер-лігі, спаборніцтваў па футзале і пляжным футболе.
«НЮ АРТ ТВ» — гэта міжнародны эратычны канал, дзе,
паводле апісання, «эротыка падаецца як мастацтва».
З поўным пералікам замежных тэлевізійных сродкаў масавай
інфармацыі, якія маюць дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі, можна
азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.
Паводле TUT.BY.