Мінінфармацыі вынесла папярэджанне за парушэнне беларускага заканадаўства замежнаму СМІ

Міністэрства інфармацыі Беларусі даслала ў рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя пісьмовае папярэджанне за невыкананне закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». У
лісце паведамляецца, што на сайце www.racyja.com выяўленыя парушэнні заканадаўства аб СМІ і запытваецца інфармацыя пра ўладальніка інфармацыйнага рэсурсу.



Старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа адзначае, што па-першае, СМІ дзейнічае ў межах польскага заканадаўства, а па-другое, свае дадзеныя ніколі і не хавала.

«Хацеў бы падзякаваць за такую рэкламу нашага радыё, якую робіць міністр Ананіч. Мы з’яўляемся ўстановай, якая дзейнічае паводле законаў польскай дзяржавы, усе дадзеныя ёсць на нашым сайце. Калі мы падаем запыты адносна акрэдытацыі нашых журналістаў у беларускае МЗС, то там прысутнічае поўная інфармацыя згодна з усімі статутамі», — кажа Вапа.

«Мы з’яўляемся незалежным медыя і мне здаецца, што гэта вялікая памылка, абсалютна несур’ёзны крок, калі на СМІ, якое не мае нічога супольнага з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ідуць такія звароты», — адзначыў ён.

У лісце подпісаным міністрам інфармацыі Ліліі Ананіч, якое прыйшло ў нашу рэдакцыю па электроннай пошце адзначаецца, што Беларускае Радыё Рацыя не выконвае патрабаванні па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, распаўсюджвае забароненую, або абмежаваную да распаўсюду ў Беларусі інфармцыю.

У якім матэрыяле ці ў якой публікацыі Радыё Рацыя парушыла беларускае заканадаўства і ў чым выявілася гэтае парушэнне, Мінінфармацыі не патлумачыла.

www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: