Мінінфарм вынес папярэджанне «Тузіну гітоў» і сайту АГП
Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанне парталу Tuzin.fm і сайту ucpb.org.
![no_freedom_of_information.jpg no_freedom_of_information.jpg](/img/v1/news/full/no_freedom_of_information.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Тузін» у шоку. У лісце з Міністэрства інфармацыі Беларусі за подпісам міністара Ананіч вядзецца пра тое, што ўладальніку сайту Tuzin.fm вынесена папярэджанне «за
распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам», — гаворыцца ў паведамленні tuzin.fm
Сайт ucpb.org таксама атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі. У ім паведамляецца, што
ўладальнікам сайта вынесена папярэджанне «за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам». Ніякіх пацверджанняў гэтага - ні цытат,
ні спасылак на канкрэтныя матэрыялы - не прыведзена. Мінінфарм шукае ўладальніка рэсурсу.
Нагадаем, раней аналагічныя папярэджанні былі вынесеныя сайтам «Радыё Рацыя» і «Свабодны рэгіён».