Сайт kyky.org таксама атрымаў ліст з Мінінфарма аб парушэнні заканадаўства аб СМІ
Культурны інтэрнэт-часопіс kyky.org 15 мая таксама атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі аб парушэнні заканадаўства аб СМІ.
![finger_pointing.jpg finger_pointing.jpg](/img/v1/news/full/finger_pointing.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«У ім нам паведамляюць, што «на інфармацыйным рэсурсе, размешчаным па адрасе www.kyky.org, выяўленыя факты парушэння заканадаўства аб сродках
масавай інфармацыі». Пра якія канкрэтна парушэнні ідзе размова, не гаворыцца, — зазначаецца ў рэдакцыйным каментарыі. — Ліст «упаў» на рэдакцыйную пошту
15 мая, але знайшлі яго толькі праз тры дні. Так, мы не вельмі часта правяраем рэдакцыйную пошту. У Мінінфарме нам растлумачылі, што дакумент не з'яўляецца пісьмовым папярэджаннем.
Папярэджанне, магчыма, будзе пасля таго, як мы пададзім міністэрству звесткі пра тое, хто валодае сайтам. «Прапанова» аб гэтым утрымліваецца ў канцы ліста».
Як раней паведамлялася, аналагічныя лісты атрымалі сайты «Радыё Рацыя», Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Tuzin.fm і «Свабодны рэгіён».
БелаПАН