Мінінформ і КДБ заблакавалі 75 сайтаў

Пра абмежаванне доступу да 75 сайтаў паведамляе агенцтва БелТА. Міністэрства інфармацыі прыняло адпаведнае рашэнне ў пятніцу 13 верасня. Паведамляецца, што доступ да сайтаў быў заблакаваны з дапамогай Камітэта дзяржаўнай бяспекі, піша Свабода.

saity.jpg


«У выніку працы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, і ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства ўнутраных спраў Міністэрства інфармацыі 13 верасня прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 73 інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Адрасы і назвы заблакаваных Мінінфармам сайтаў невядомыя. Акрамя 73 старонак, якія нібыта гандлявалі наркатычнымі рэчывамі, былі заблакаваныя яшчэ дзве, на якіх чыноўнікі знайшлі неадпаведную рэкламу.