Міністэрства абароны распавяло пра атрыманую Узброенымі сіламі тэхніку

У 2019 года ў поўным аб’ёме выкананы дзяржаўны абаронны заказ, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі. Вынікі працы Дзяржкамваенпрама за мінулы падвялі на калегіі ведамства, якая прайшла 31 студзеня, паведамдяе Свабода са спасылкай на БелаПан.

rakiety_0808_2.jpg

Ва Узброеныя сілы Беларусі ў мінулым годзе паступіла каля 1.100 адзінак найноўшых і адрамантаваных узораў узбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама спецыяльнай маёмасці.
У іх ліку — мабільныя радыёрэлейныя станцыі і станцыі трапасфернай сувязі, тэлекамунікацыйнае абсталяванне, эфектыўныя сродкі процідзеяння прымяненню мультыкоптэраў масавай вытворчасці, сучасныя прыцэльныя комплексы для сістэм кіравання агнём узораў бранятанкавай тэхнікі, сродкі індывідуальнай абароны ваеннаслужачых, лёгкабраняваная тэхніка, больш за 30 адзінак бронетэхнікі, якія прайшла капітальны рамонт і мадэрнізацыю, іншыя вырабы.
У рамках калегіі была разгорнута выстава новых распрацовак, на якой прадстаўлена больш за 160 узораў прадукцыі ваеннага і двайнога прызначэння.
Сярод навінак — станцыі спадарожнікавай сувязі сямейства «Усход», беспілотныя авіяцыйныя комплексы «Квадро 1400», баявая машына РСЗА «Флейта» на базе бронеаўтамабілю «Асілак», комплекс радыёманіторынга і радыёлакацыі «Купал» і іншыя распрацоўкі.