Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што вядзе перамовы аб пастаўцы ў Беларусь заходніх вакцын ад каронавірусу
На сайце petition.by змешчаны адказ Міністэрства аховы здароўя Беларусі на петыцыю, падпісанты якой прапаноўвалі завезці ў краіну вакцыны, прызнаныя ў Еўразвязе і ЗША.
![665ad3be_4ec6_474e_a303_e8809905e6b4_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.webp 665ad3be_4ec6_474e_a303_e8809905e6b4_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.webp](/img/v1/images/665ad3be_4ec6_474e_a303_e8809905e6b4_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У адказе міністэрства пералічаюцца вакцыны, якія цяпер дазволеныя да выкарыстання ў Беларусі, а таксама сцвярджаецца:
«Адначасова Міністэрствам аховы здароўя сумесна з Міністэрствам замежных спраў, пры падтрымцы ЎрадуРэспублікі Беларусь разглядаюцца розныя варыянты пастаўкі ў краіну вакцын для прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі, якая выклікаецца вірусам SARS-Cov-2, вытворчасці фармацэўтычных кампаній BioNTech / Pfizer (ЗША), AstraZeneca (Вялікабрытанія), Moderna (ЗША)...»
Таксама ў адказе сцвярджаецца, што неўзабаве ў Беларусь завязуць і ўхваленую САЗ кітайскую вакцыну Sinofarm.
Расейскія вакцыны па-ранейшаму ў Эўразвязе і ЗША не прызнаныя.