Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 1255 новых выпадкаў COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя за мінулыя суткі зарэгістравала 1255 новых выпадкаў COVID-19. Ад пачатку пандэміі такі дыягназ быў пастаўлены 355 924 пацыентам.

Выпісаныя з бальніцы 1198 чалавек. Ачунялымі ў Беларусі лічацца 346 148 пацыентаў, паведамляе REFORM.by.
За суткі памерлі яшчэ 10 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж афіцыйная статыстыка налічвае 2522 смяротныя выпадкі.
У краіне выканана 5,815 млн. тэстаў, у тым ліку 17 479 за суткі.